7. ВКЛ у канцы XІV - XV ст. Унутранная і знешняя палітыка

Mar 22, 2021 · 3h 54m 52s
7. ВКЛ у канцы XІV - XV ст. Унутранная і знешняя палітыка
Description
Семы выпуск падкаста аб гісторыі Беларусі прысвечаны часу найбольшага росквіту ВКЛ. Мы разгледзем уладаранне Ягайлы і Вітаўта, Крэўскую ўнію ды Грунвальдскую бітву. Прасачым як Вітаўт зрабіў ВКЛ дамінуючай дзяржавай у рэгіене. Разгледзем барацьбу за ўладу паміж Жыгімонтам ды Свідрыгайлам ды прыход да ўлады Казіміра.  Змест  00:00 Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне  07:07 Крэўская ўнія (падтэмы: пошукі кіраўніцтвам ВКЛ знешнепалітычных партнераў, падпісанне Крэўскага акта, супрацьстаянне рэалізацыі уніі ў ВКЛ)  29:22 Княжанне Вітаўта да Вялікай вайны (падтэмы: прыход Вітаўта да ўлады; усходння палітыка і паражэнне на ворскле; дзейнасць тэўтонцаў у новых абставінах; паляпшэнне адносін з ордэнам, Салінскія пагадненні; Віленская ўнія, ад збліжэння да канфрантацыі )  01:13:26 Вялікая вайна і Грунвальдская бітва (падтэмы: прычыны і пачатак "Вялікай вайны", падрыхтоўка да ўзброенага канфлікту варагуючых бакоў; пачатак летняй кампаніі 1410 года і Грунвальдская бітва; аблога Мальбарка і завяршэнне "Вялікай вайны"; значэнне Грунвальдскай бітвы)  01:56:50 Княжанне Вітаўта пасля Грунвальда. ВКЛ на вяршыне магутнасці (падтэмы: аднаўленне Вітаўтам знешнепалітычнай актыўнасці на ўсходзе; поспехі залатаардынскай палітыкі Вітаўта; намаганні па рэалізацыі агульнарускай праграмы; росты прэстыжу Вітаўта ў Еўропе, стасункі з Польшчай, германскім імператарам, гусітамі; аднаўленне баявых дзеянняў з Тэўтонскім ордэнам, Мельнаўскі мір; намаганні Вітаўта па атрыманні каралеўскай кароны) 03:06:46 Свідрыгайла і Жыгімонт. Грамадзянская вайна 1430-х гг. (падтэмы: прыход да ўлады Свідрыгайлы і абвастэнне адносін з Польшчай, змена кіраўніцтва ВКЛ, пачатак грамадзянскай вайны; дыпламатычная барацьба; паражэнне Свідрыгайлы і ўз'яднанне дзяржавы) 03:40:00 Пачатак княжання Вялікага князя Казіміра Літаратурныя крыніцы:  1.  Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. 2. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. У. М. Ігнатоўскі. Мінск "Беларусь" 1992 3.  Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997 4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001 5. Кароткая гісторыя Беларусі. Ластоўскі В.Ю. Мінск, Універсітэцкае, 1993 Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/ Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus 
Information
Author Гісторыя Беларусі
Website -
Tags

Looks like you don't have any active episode

Browse Spreaker Catalogue to discover great new content

Current

Podcast Cover

Looks like you don't have any episodes in your queue

Browse Spreaker Catalogue to discover great new content

Next Up

Episode Cover Episode Cover

It's so quiet here...

Time to discover new episodes!

Discover
Your Library
Search